З гісторыі школы
У 1906 годзе была адкрыта Руднянская царкоўна–прыходская школа,
пасля ў 1917 годзе – працоўная школа І–ай ступені.
У 1938 годзе адбылося перайменаванне ў Руднянскую сямігадовую школу.
У 1961 годзе атрыманы статут – Руднянская васьмігадовая школа.
У 1995 годзе – Руднянская сярэдняя школа – дзіцячы сад.
У 2004 годзе атрыманы статут – ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Руднянскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чэрвеньскага раёна.
З 2006 года – установа адукацыі знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка.
У 2022 годзе атрыманы статут - Дзяржаўная установа адукацыі "Руднянская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна".