Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.11.2021

Экскурсія ў "Дукорскі маёнтак”

У час восеньскіх канікул вучні нашай школы наведалі аграсядзібу “Дукорскі маёнтак”. З дзецьмі была праведзена забаўляльна-квэставая гульня “Прыгоды пана Твардоўскага”, на першым этапе якой наведалі батлейку, дзе паглядзелі лялечны спектакль пра жыццё і прыгоды пана Твардоўскага. Заключным этапам квэста было катанне на брычцы.

Пасля праграмы каля Дуба жаданняў дзеці выказвалі свае самыя патаемныя думкі, трымаючыся за дрэва. У міні-заапарку навучэнцы ўбачылі страуса, ваўкоў, галубоў розных парод, свіней і іншых жывёл. Вучняў старэйшага ўзросту зацікавіла выстава рэтра-машын.

Незвычайныя адчуванні дало наведванне перакуленага дома. Дзеці падымаліся наверх Уязной брамы, адкуль адкрываўся від на маёнтак.

Вучні паглыбіліся ў свет беларускіх рамёстваў: ганчарства, кавальская справа, вышыўка, вытворчасць свечак і іншыя. Школьнікі атрымалі шмат новых і пазітыўных уражанняў.

Фотоматериалы